Каласавіны-2019

31.10.2019

Навучэнцы 1 курса разам са сваімі куратарамі і выкладчыкамі сабраліся ў каледжным дворыку на ўрачыстасць, прысвечаную дзвюм значным падзеям: Дню памяці продкаў і народзінам Якуба Коласа – выдатнага беларускага паэта, імя якога з гонарам носіць навучальная ўстанова.

Каласавіны – гэта свята шанавання Якуба Коласа і яго паэзіі. Для нашай навучальнай установы гэта вельмі важная падзея. Кожны год мы імкнемся ствараць штосьці новае ў гонар вялікага песняра. Сёлета быў адкрыты новы чарговы памятны знак з надпісам “Дзеці Коласа”, выкананы выкладчыкам спецыяльнасці “Дызайн (графічны)”, мастаком, скульптарам Пракарынам Алегам Вікенцьевічам. Са словамі віншавання да навучэнцаў звярнуліся дырэктар каледжа Жураўлёва Алена Васільеўна, выкладчыкі Енчык Марыя Фабіянаўна і Пракарына Алег Вікенцьевіч. Самым яскравым момантам свята  стала ўручэнне куратарамі білетаў навучэнца. У выкананні навучэнцаў гучалі вершы Якуба Коласа і пра Якуба Коласа. Напрыканцы да кожнага памятнага знака былі ўскладзены кветкі.

ФОТА

 

поделиться в: