9 кастрычнiка 2019 г. у ўстанове адукацыi  прайшло чарговае паседжанне аб ‘яднання "Спадчына"

09.10.2019

 

Каб прысвяціць служэнню

музам шмат гадоў i

Спадчыну зберагчы для

будучага пакалення…

 

У кожнага чалавека ёсць свая малая радзіма, свой родны край. Для жыхароў Нясвіжа – гэта іх родны горад – адзін са старажытнейшых гарадоў. Мабыць, так наканавана жыццём, што сярод бясконцых праблем, якія нас акружаюць, сярод надзённых клопатаў у нейкі пэўны час нас пачынаюць хваляваць пытанні філасоўскага складу, і тады больш удумліва, па-сур’ёзнаму пачынаем разважаць над сэнсам жыцця, пачынаем цікавіцца сваімі каранямі, мінулым родных мясцін. У ўстанове адукацыi «Нясвiжскi  дзяржаўны каледж iмя Якуба Коласа працуе краязнаўчы гурток «Спадчына» (кiраўнiк Ганчарык Л.В.). Гурткоўцы вывучаюць гістарычную і культурную спадчыну г. Нясвіжа, знаёмяцца з гісторыяй сваёй краіны, праводзяць экскурсіі, гутаркi, квэсты, гульнi. Штогод да гурткоўцаў далучаюцца новыя члены, папаўняючы рады знаўцаў роднага краю.

9 кастрычнiка 2019 г. у ўстанове адукацыi  прайшло чарговае паседжанне аб ‘яднання. На iм былi прыняты ў склад гуртка новыя члены. Старэйшыя таварышы пазнаёмiлi iх з гiсторыяй г.Нясвiжа, правялi вiктарыну. Але самае галоўнае – iх пасвяцiлi ў гурткоўцы… Гурткоўцы атрымалi пасведчанн, наказ, эмблему, падарункi i музычнае прывiтанне, сфатаграфавалiся на памяць у «сямейны альбом».

Любоў да Айчыны пачынаецца з любвi да сваей малой Радзiмы. У гэтым перакананы гурткоўцы аб’яднання «Спадчына». Запрашаем усiх аматараў i знаўцаў гiсторыi г.Нясвжа да супрацоўнiцтва i чакаем наведвальнiкаў у музеi  гiсторыi навучальнай установы.

ФОТО

 

 

 

поделиться в: