Праект Беларускага зялёнага крыжа "Кавун і яго сябры"

06.07.2019

У Гомелі 14 сакавіка стартаваў праект Беларускага зялёнага крыжа "Кавун і яго сябры". У сувязі са зьменамі клімату, якія адбыліся ў апошняе дзесяцігоддзе, вырошчванне кавуноў як цеплалюбівай і засухаўстойлівай культуры, актуальна і перспектыўна для паўднёвых раёнаў нашай рэспублікі.
 Эксперымент праводзіцца пад кіраўніцтвам абласнога эколага-біялагічнага цэнтра дзяцей і моладзі, інстытутаў агародніцтва і аховы раслін НАН Беларусі. У праекце прымаюць удзел больш за 45 каманд з сельскіх школ і ўстаноў дадатковай адукацыі Брагінскага, Лоеўскага, Чачэрскага, Петрыкаўскага, Мазырскага, Калінкавіцкага і Гомельскага раёнаў.



Праект прадоўжыцца шэсць месяцаў і завершыцца ў жніўні святам "Дзень кавуна і яго сяброў" у Лоеве. Лепшыя бахчеводы-эксперыментатары і пераможцы конкурсаў атрымаюць ўзнагароды, а ўсе госці змогуць прадэгуставаць і набыць выгадаваныя кавуны.


25-27 чэрвеня ў рамках падрыхтоўкі да сьвята ў стварэнні мурала для фотазоны прынялі ўдзел валанцёры з нясвіжскага каледжа, выкладчыкі і навучэнцы аддзялення дызайн: І.В.Шыкулаў, А.А.Цыганова, Г.Маслоўскі, В.Віцюк.

  

поделиться в: