Да дня нараджэння беларускай паэтэсы
07.02.20237 лютага ў бібліятэцы каледжа прайшло мерапрыемства, прысвечанае 130-гадоваму юбілею беларускай паэтэсы, заслужанага дзеяча культуры БССР Канстанцыі Буйло.
Навучэнцы Н-12 групы пазнаёміліся з біяграфіяй і літаратурнай спадчынай паэтэсы, пачулі знакамітую песню на верш "Люблю". Вершы, якія прагучалі падчас мерапрыемства, расказалі як пра светлыя, так і змрочныя перыяды жыцця паэтэсы, якая ўсё жыццё шчыра любіла сваю родную Беларусь.