Сусветны дзень паэзіі

20.03.2020

З нагоды Сусветнага дня паэзіі ў групе П-12 спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя” адбыўся літаратурны марафон “Дзеці роднай зямлі”. Таксама актыўны ўдзел у мерапрыемстве прынялі навучэнцы з іншых груп З-31, З-41, П-22. На свяце прысутнічаў выкладчык графічнага дызайну Пракарына Алег Вікенцьевіч, які прачытаў свае ўласныя творы. З вуснаў навучэнцаў гучалі вершы на розных мовах: беларускай, рускай, украінскай, нямецкай, англійскай і французскай. Вершы былі прысвечаны Радзіме, роднаму краю, роднай мове.

 

ФОТА