День Знаний

02.09.2019

фоторепортаж Полины Высоцкой

2 верасня Дзень ведаў у каледжы распачаўся тэматычнымі класнымі гадзінамі для навучэнцаў 1-4 курса пад агульнай назвай «Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!». У групах адбыліся віртуальныя падарожжы, віктарыны і конкурсы, дзякуючы  якім навучэнцы ўспомілі значныя падзеі, якія адбываліся ў нашай краіне, знакамітых дзеячоў і спарцменаў.

У 11.30 пачалася святочная лінейка “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца”. На лінейку прыбылі госці – А.М. Балцянкоў намеснік старшыні Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта., В.І. Грышчанка, дырэктар дзяржаўнай сельскагаспадарчай установы “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя”, першы сакратар РК ГА “БРСМ” К.Д.Літвінава, пратаіерэй Яўген, настаяцель Свята-Георіеўскага храма г.Нясвіжа, Госці віталі навучэнцаў добрымі словамі і падарункамі.

          Дырэктар каледжа А.В.Жураўлёва павіншавала навучэнцаў, педагогогаў і нашых сацыяльных партнёраў з пачаткам новага навучальнага года і расказала пра некаторыя планы на бліжэйшую будучыну. Па выніках работы у 2018/2019 навучальнога года Алена Васільеўна ўручыла граматы нававучэнцам і выкладчыкам.

А затым для навучэнцаў першага курса празвінеў іх першы ў нашым каледжы званок.

          Навучальны 2019/2020 год распачаўся.